У групе 15ПМ прайшла куратарская гадзіна «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца». Навучэнцы падрыхтавалі свае аповеды пра дом, дзе нарадзіліся і выраслі, пра бацькоў, сяброў дзяцінства, любімыя кнігі і гульні – такія простыя і цёплыя чалавечыя каштоўнасці. Яны належаць кожнаму з нас, і адабраць іх немагчыма ні пры якіх абставінах, бо мы захоўваем іх ў самым сэрцы.
Свае выступленні дзеці суправаджалі паказам фотаздымкаў мясцін, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Любоў да роднага куточка – аснова сапраўднай любові да Радзімы.
Напрыканцы мерапрыемства на дошцы з’явілася карта Мінскай вобласці з раёнамі, на якой былі адзначаны родныя вёскі, пасёлкі, гарады ўсіх навучэнцаў групы.



