Узнагароджаны ордэнамі, медалямі, ганаровымі знакамі і граматамі
Аніскевіч Леанід Георгіевіч, майстар вытворчага навучання – медалём «За працоўную доблесць» (1976)
Даўгалевец Аляксандр Пятровіч, загадчык філіялаў – Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1966); медалём “За доблесную працу” ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна (1970); дыпломам Дзяржаўнага камітэта СССР па народнай адукацыі і ЦК прафсаюза работнікаў асветы, вышейшай школы і навуковых устаноў; прэміяй імя Н.К. Крупскай (1988).
Дыба Георгій Сцяпанавіч, майстар вытворчага навучання – медалём “За доблесную працу”, у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна (1970). Уручана ў Георгіеўскай зале Крамля ў г. Маскве; знакам “Ударнік дзявятай пяцігодкі” (1975); знакам «Выдатнік прафтэхадукацыі СССР» (1977), ордэнам “Знака Пашаны”, знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996).
Корсік Васіль Пятровіч, выкладчык — знакам «Выдатнік прафтэхадукацыі БССР» (1982), ордэнам Працоўнай Славы III ступені (1986). Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (1999)
Сержанкоў Мікалай Іванавіч, дырэктар - ордэнам “Знака Пашаны”; медалём “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй”, бронзавым ВДНГ СССР.
Тарасевіч Генадзь Антонавіч, кіраўнік фізічнага выхавання – медалём «Ветэран працы» (1983)
Чупрынская Тамара Фёдараўна, выкладчыца – Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1970); ордэнам “Знака Пашаны”; медалём “Ветэран працы” (1982).
Чупрынскі Уладзімір Міхайлавіч, выкладчык – медалём «Ветэран працы» (1983). Заслужаны работнік прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (1976)
Анціпенка Сяргей Дзмітрыевіч, дырэктар – знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998)
Аляхно Антон Васільевіч, выкладчык – знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2009)
Астрэйка Мікалай Віктаравіч, намеснік дырэктара – знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000)
Кучук Васіль Васільевіч, майстар вытворчага навучання – знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1982, 2006)
Корсік Валянціна Аляксандраўна, выкладчыца – знакам «За заслугі ў развіцці прафадукацыі», знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»
Шастак Мікалай Мікалаевіч, выкладчык – знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2019)