Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Используя веб-сайт http://smilgk.minsk-region.edu.by/, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политики конфиденциальности

Архив новостей

28.02.2024

Навучэнцы 15ПМ групы наведалі музей “Беларуская хатка.”

Экспазіцыя філіяла «Беларуская хатка» – гэта своеасаблівы працяг экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Яна прысвечана мінскаму перыяду жыцця класіка, а таксама літаратурна-грамадскаму руху пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску.

Філіял знаходзіцца ў доме, пабудаваным у 1904 г. на вул. Мала-Георгіеўскай (сучасная вул. Талстога). Гэта адзіны ацалелы будынак у Мінску, па-сапраўднаму звязаны з М.Багдановічам. У 80-х гадах ХХ ст. уратаваны ад зносу дом быў зняты са свайго гістарычнага падмурка і перанесены на вуліцу Рабкораўскую (прыкладна на сто метраў ад свайго колішняга месца). У той жа час распачалася праца па стварэнні экспазіцыі філіяла. Пасля рэстаўрацыі дому вярнулі першапачатковы выгляд і 25 чэрвеня 1991 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

 

Разделы сайта