Гарачы дранік – Духмяны блін. Супер-батл
На ўвесь каледж разышоўся прыемны пах смажаных гарачых дранікаў, духмяных танюткіх блінцоў і пухнатых аладак. Гэта навучэнцы 61ГС групы аб’яднання па інтарэсах “Школа гасціннасці” правялі супер-батл “Дранік супраць бліна.”
У госці запрасілі навучэнцаў15ПМ групы аб’яднання па інтарэсах “ЛІГА”. Было вельмі цікава і смашна. Амаль 30 чалавек добра павячэралі! А перамагло, як заўжды, сяброўства!



