Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Используя веб-сайт http://smilgk.minsk-region.edu.by/, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политики конфиденциальности

Архив новостей

28.02.2022

Тыдзень беларускай мовы, литаратуры і культуры

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Яўгенія Янішчыц

Пад такім дэвізам з 21 па 25 лютага ў ліцэі праходзіў тыдзень беларускай мовы, литаратуры і культуры. Мэта – фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і гісторыі, стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах. Адкрыўся тыдзень мерапрыемствам, падрыхтаваным выкладчыкам Т.І.Аляксюк, “Радзімай маёй ганаруся”

На працягу тыдня навучэнцы глядзелі беларускія фільмы “Першадрукар”, “Жывое ў вяках беларускае слова”, “Беларускія гаворкі”.

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “прэс-цэнтр “ЛІГА” падрыхтавалі стэнд з выказваннямі паэтаў пра родную мову.

Бібліятэкар А.М.Нямковіч падрыхтавала выставу, прысвечаную стагоддзю вядомага мастака Міхаіла Савіцкага.

Навучэнцы разам з выкладчыцай І.Л. Ерыкавай зладзілі паэтычную гасцёўню «Быць беларусам..».

З цікавасцю навучэнцы ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульне “Хто хоча стаць выдатнікам”

Кожны дзень арганізатары напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не заміналі напружанаму навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі тым, хто цікавіцца роднай культурай.

Разделы сайта