21.02.2020Мова беларуская мая
Навучэнцы групы 4ПМ з цікавасцю наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка", дзе нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы народны паэт Беларусі Янка Купала.
Навучэнцы групы 4ПМ з цікавасцю наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка", дзе нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. У першай палове дома пазнаёмілія з гісторыка-літаратурнай экспазіцыяй пра дзяцінства і юнацтва Я.Купалы, праслухалі песню "Малітва" ў выкананні У. Мулявіна на словы Я.Купалы, успомнілі вершы паэта.
У мемарыяльнай частцы музея экскурсанты знаёміліся з інтэр'ерам сялянскай хаты канца 19 стагоддзя (печ, мэбля, калыска, посуд).
І яшчэ нам вельмі пашанцавала з надвор’ем: сонейка не па-лютаўску ярка свяціла і грэла, таму нікога не пакінула раўнадушным прыгожая прырода запаведніка.
А ў ліцэі ў гэты час праходзіў лінгвістычны конкурс “Знаўцы мовы”. У конкурсе прынялі ўдзел 15 навучэнцаў першага курса. Мэта конкурсу – узмацніць матывацыю да вывучэння беларускай мовы. Пераможцы атрымаюць прызы і дыпломы ў заключны дзень тыдня.
|
 |

|
 |
|
