"Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая"
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
П.Панчанка
Гэтымі словамі П.Панчанкі ў ліцэі пачаўся тыдзень беларускай мовы, літаратуры і культуры. У першы дзень выкладчыкі І.Л.Ерыкава і Т.І.Аляксюк арганізавалі імпрэзу, дзе распавялі навучэнцам пра паходжанне роднай мовы, яе развіццё і сучасны стан.
Усе, хто прысутнічаў, з задавальненнем чыталі хуткамоўкі, рашалі тэсты, выконвалі практыкаванні, глядзелі трэйлеры да вядомых фільмаў на беларускай мове, слухалі сучасныя беларускія песні.
На перапынках дзеці і дарослыя запаўнялі стэнд сваімі любімымі беларускімі словамі.
|